Палітвязнем прызналі гродзенца, які замінаў зафарбоўваць БЧБ-сцяг на асфальце

Палітвязнем прызналі гродзенца, які замінаў зафарбоўваць БЧБ-сцяг на асфальце

Праваабаронцы прызналі гродзенца Васіля Пільца палітвязнем, піша сайт "Вясна". 

Васіль Пілец быў асуджаны 12 лютага на адзін год "хіміі" (спярша яму прысудзілі "хатнюю хімію", але потым вынеслі больш жорсткі прысуд). Яго прызналі вінаватым у хуліганстве: мужчына перашкаджаў А. Галахаву і В. Бондаравай зафарбоўваць бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на асфальце. 
 
Праваабаронцы лічаць, што ў гэтым выпадку можна бачыць "яркі прыклад селектыўнага, дыскрымінацыйнага падыходу абвінавачвання і суда да ўзбуджэння і разгляду крымінальных спраў у дачыненні да іншадумцаў". Яны лічаць, што суд адвольна ацаніў пададзеныя доказы і вынес прысуд насуперак доказам, высветленым падчас вывучэння матэрыялаў справы.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што на судзе быў абвешчаны пратакол агляду відэазапісу камеры назірання і ён пацвердзіў словы Пільца, які не прызнаў сваю віну. Аднак суд вырашыў, што самаабароны, якую паказалі на відэа, Пілец учыніў "шэраг супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пацярпелай Бондаравай". Прычым высновы былі зробленыя толькі на падставе паказанняў пацярпелых, якія супярэчаць іншым матэрыялам справы, заяўляюць праваабаронцы.

Яны лічаць, што суд не быў ні незалежным, ні бесстароннім.

Праваабаронцы патрабуюць перагледзець прысуд Васілю Пільцу і гарантаванць яму справядлівае судовае разбіральніцтва, ліквідаўшы фактары, якія паўплывалі на прысуд. Яны заклікаюць вызваліць палітвязня з-пад варты пад падпіску аб яўцы. 

Пад заяваў падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", РГА "Прававая ініцыятыва", "Ініцыятыва FORB", кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend), Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дакументацыйны цэнтр.

На сёння ў Беларусі налічваецца 371 палітзняволены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі