Вы тут

Палітвязень Мікіта Емяльянаў выйшаў на сувязь з роднымі праз месяц "цішыні"

Актывіст анархісцкага руху Мікіта Емяльянаў / t.me/viasna96

У чацвер палітвязень Мікіта Емяльянаў атрымаў магчымасць паразмаўляць са сваякамі па тэлефоне з турмы, паведамляюць праваабаронцы.

Емяльянаў распавёў, што ў ШІЗА яго ўтрымлівалі 42 дні і ён выйшаў адтуль толькі 22 верасня.

Ад палітзняволенага не было ніякіх звестак больш за месяц — ні тэлефанаванняў, ні лістоў да блізкіх і сяброў. Адміністрацыя турмы склала на палітвязня 6 рапартаў за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

За час, пакуль ён быў у ШІЗА, Мікіце прыйшло 40 лістоў, на якія ён ўжо паспеў адказаць. Емяльянаў таксама падцвердзіў, што яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання з роднымі. На строгім турэмным рэжыме яно прадугледжанае раз на год.

Актывіст анархісцкага руху Мікіта Емяльянаў пазбаўлены волі на 4 гады, ён адбывае пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.