Палітвязень Мікіта Емяльянаў пакараны 35 суткамі карцара

Палітвязень Мікіта Емяльянаў пакараны 35 суткамі карцара

Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў знаходзіцца ў карцары з 12 сакавіка. Пакаранне яму працягвалі некалькі разоў, паведамляюць праваабаронцы.

Спачатку Емяльянаву прызначылі пяць сутак карцару. Потым — яшчэ 10, калі хлопец адмовіўся прыбіраць прагулачны дворык. Чацвёра сутак у карцары Мікіта галадаў на знак пратэсту, але спыніў галадоўку па стане здароўя. 

8 красавіка стала вядома, што Мікіту працягнулі тэрмін у карцары да 16 красавіка. За што яго пакаралі гэтым разам, невядома. Агулам палітвязень правядзе ў карцары 35 дзён. 

11 сакавіка Емяльянава ў калоніі асудзілі на два гады пазбаўлення волі за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутранага распарадку (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Па сукупнасці прысудаў ён атрымаў тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі