Палітвязень Андрэй Шарэнда з'ехаў з Беларусі

Андрэй і Паліна Шарэнды з дзецьмі / 3beltv.eu​
Андрэй і Паліна Шарэнды з дзецьмі / 3beltv.eu​

Брэсцкі актывіст Андрэй Шарэнда, якога абвінавачваюць па двух артыкулах крымінальнага кодэкса, знаходзіцца за мяжой, паведамляюць праваабаронцы.

Працэс па яго справе павінен быў пачацца ў Маскоўскім судзе Брэста 28 чэрвеня, але Шарэнда не прыйшоў у суд. Яго абвясцілі ў вышук. І вось праваабаронцам стала вядома, што ён выехаў з Беларусі.

Шарэнду абвінавачваюць па двух артыкулах КК: "Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы" і "Абраза прэзідэнта". З 31 траўня Андрэй знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Яго жонку Паліну Шарэнду-Панасюк 9 чэрвеня асудзілі на 2 гады калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, абраза прэзідэнта і абраза прадстаўніка ўлады. 

У судзе жанчына заявіла, што не лічыць тое, што адбываецца, судом, таму што "палітычныя рэпрэсіі нічога агульнага з судом не маюць".

Праваабаронцы прызналі і Андрэя, і Паліну Шарэндаў палітвязнямі. У пары двое непаўналетніх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі