Вы тут

Паліклінікі Гродзенскай вобласці спыняюць аказанне планавай дапамогі

Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка

Паліклінікі і амбулаторыі Гродзенскай вобласці часова спыняюць аказанне планавай медыцынскай дапамогі. Выклікі дактароў на дом там цяпер прымаюцца да 18:00, а талончыкі да вузкіх спецыялістаў не выдаюцца. Так жа, як з учорашняга дня і ў паліклініках у Мінску.

"Планавая дапамога застаецца для дзіцячага насельніцтва. І некаторыя іншыя віды, якія немагчыма адтэрмінаваць. Напрыклад, прафесійны агляд пры прыёме на працу — гэта пакінута", — распавядае Святлана Лазута, начальнік ўпраўлення арганізацыі медычнай дарамогі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Рашэнне прынята ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй і для своечасовага аказання дапамогі пацыентам з COVID-19 і людзям, якія кантактавалі з імі.

Гэтыя жорсткія захады разыходзяцца з рыторыкай уладаў пра тое, што ў краіне няма надзвычайнай сітуацыі па COVID-19, і са статыстыкай Мінздароўя, паводле якой у краіне ў дадзены момант на каранавірусную інфекцыю пакутуе ўсяго каля 22 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.