Паліцыя Лондана адпусціла падазраванага ў нападзе на беларускага консула

Паліцыя Лондана адпусціла падазраванага ў нападзе на беларускага консула

Паліцыя Лондана вызваліла падазраванага ў інцыдэнце ля амбасады Беларусі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Скотланд-Ярд. Мужчына застаецца пад следствам, расследванне справы працягваецца.

Напад на амбасаду Беларусі ў Лондане адбыўся 19 снежня. Пра гэта спярша паведаміў прапагандыстскі ТГ-канал, потым інфармацыю афіцыйна пацвердзіў беларускі МЗС. Праз напад на траіх беларускіх дыпламатаў у Лондане крымінальную справу распачаў Следчы камітэт:

"Нападнікі паводзілі сябе агрэсіўна і нахабна, выказвалі пагрозы, а таксама ўжылі гвалт у дачыненні да дыпламата, якому зламалі нос і прычынілі іншыя траўмы. Па атрыманай следствам інфармацыі, матывам гэтых дзеянняў стала помста за выкананне дыпламатамі сваіх службовых абавязкаў”.

Прапагандысцкія тг-каналы запэўнівалі, што да нападу на амбасаду мае дачыненне арганiзацыя беларусаў у Вялікабрытаніі "Надзея".  Гэта суполка, якая каардынуе акцыі дыяспары за мяжой. Аднак старшыня згуртавання беларусаў у Велікабрытаніі Мікалай Пачкаеў заявіў, што беларуская дыяспара ніякага дачынення да сітуацыі з беларускім консулам не мела. 19 снежня ля амбасады сапраўды праходзіла акцыя, але яна завяршылася без здарэнняў.

У сувязі з інцыдэнтам паліцыя затрымала аднаго чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі