Паліцыя Латвіі знайшла больш за 9 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Беларускія кантрабандныя цыгарэты / фота паліцыі Латвіі
Беларускія кантрабандныя цыгарэты / фота паліцыі Латвіі

Цыгарэты з беларускай акцызнай маркай знайшлі супрацоўнікі латвійскай паліцыі. Больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт, якія выявілі ў таварным цягніку, апынуліся нелегальнымі, піша delfi.lv.

Узбуджаная крымінальная справа па факце незаконнай вытворчасці, захоўвання, перадачы або продажу алкагольных напояў або тытунёвых вырабаў, калі яны здзейсненыя ў буйным памеры.

На фота, зробленым паліцыяй, бачныя беларускія "Прэм'ер" і "Фэст". Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Беларускія нелегальныя цыгарэты пастаянна знаходзяць у суседніх краінах, але кантрабанда не спыняецца. Толькі за апошнія месяцы ў Літве былі выяўленыя партыі беларускіх цыгарэт на мільёны еўра. То на 1 млн еўра ў грузавіку з торфам, то на 3 мін еўра ў мяшках з драўлянымі грануламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі