Пальчыс: Магчыма, на Дзяды будзе тая ж праблема, што і на Чарнобыльскім шляху

Пальчыс: Магчыма, на Дзяды будзе тая ж праблема, што і на Чарнобыльскім шляху

Блогер Эдуард Пальчыс, аўтар праекта "1863x", лічыць, што ўвосень на Дзяды можа паўтарыцца тая самая сітуацыя, што і цяпер з Чарнобыльскім шляхам.

Як паведамляла Еўрарадыё, аргкамітэт сёлетняй акцыі атрымаў дазвол ад гарадскіх уладаў, але адмовіўся ад правядзення Чарнобыльскага шляху. Ад арганізатараў запатрабавалі заплаціць 5737 рублёў за паслугі міліцыі. Па іх словах, гэта антыканстытуцыйнае патрабванне, таму плаціць яны адмовіліся. 

"Такім чынам, "Чарнобыльскі шлях" — Rest in Peace. Я ўсё разумею, фармат паволі зжываў сябе, але нібы столькі структураў, экалагічных арганізацыяў і НДА развялося паўсюль, а пары тысяч рублёў на аплату паслуг МУС знайсці не змаглі (разам з аргкамітэтам апазіцыі). Магчыма, з такой жа праблемай сутыкнецца ўвосень і КХП-БНФ на Дзяды", — пракаментаваў Пальчыс у Фэйсбуку.

Нагадаем, што сам блогер быў адным з арганізатараў святкавання Дня Волі летась у Мінску і сёлета ў Гродне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі