Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), паведамляе яе прэс-служба.
Цяпер чацвёртая частка арт. 13.2 прадугледжвае штраф за парушэнне парадку цэнаўтварэння.
Фізічнай асобе пагражае штраф у 20 базавых (640 рублёў на сёння), а ІП і юрыдычныя асобы заплацяць да 10% ад сумы, названай у суправаджальных дакументах.
Гэтыя папраўкі павінен яшчэ ўхваліць Савет Рэспублікі.