Палата прадстаўнікоў падтрымала ідэю судзіць памерлых

Палата прадстаўнікоў / @housegovby
Палата прадстаўнікоў / @housegovby

Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла праект Закона "Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь" адразу ў двух чытаннях, піша sb.by. Калі закон будзе ўхвалены Саветам Рэспублікі і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, то фігурантамі крымінальных спраў могуць зрабіцца памерлыя людзі.

Ідэя належыць Генпракуратуры. Менавіта гэтае ведамства ўнесла ў пачатку чэрвеня законапраект на разгляд Палаты прадстаўнікоў. Раней крымінальнае вядзенне ў дачыненні да мёртвых было магчымае толькі ў адным выпадку — дзеля рэабілітацыі чалавека. Але сёння "ў гэты няпросты час з улікам рэалій, якія змяніліся", павінны быць выкрытыя "ўсе вінаватыя ў генацыдзе беларускага народа", аргументавала пазіцыю Палаты прадстаўнікоў сябра камісіі па нацыянальнай бяспецы Марына Лянчэўская.

Паводле новых нормаў (калі яны будуць узаконеныя), нельга будзе адмовіць у завядзенні крымінальнай справы і спыненні вядзення паводле крымінальнай справы ў дачыненні да памерлай асобы, якая абвінавачваецца ў падрыхтоўцы альбо вядзенні агрэсіўнай вайны, акце міжнароднага тэрарызму, генацыдзе, злачынстве супраць бяспекі чалавецтва альбо іншых злачынствах, указаных у артыкуле 85 Крымінальнага кодэкса РБ. Пры гэтым орган, які вядзе крымінальны працэс, павінен будзе знайсці сваякоў памерлага фігуранта, каб яны маглі прадстаўляць яго інтарэсы. Таксама прадугледжваецца, што ў памерлага фігуранта павінен быць адвакат.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі