Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША рэзка скараціла выдаткі на ПРА

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША праігнаравала пярэчанні Белага дому і пры 409 галасах "за" і чатырох "супраць" зацвердзіла ў пятніцу законапраект, які на 58% урэзаў запытаныя Джорджам Бушам на 2009 г. бюджэтныя асігнаванні на аб'екты амерыканскай ПРА у Польшчы і Чэхіі.
Раней адміністрацыя Джорджа Буша афіцыйна апавясціла Кангрэс аб сваёй "рашучай нязгодзе" з гэтым законапраектам. "Адміністрацыя рашуча пярэчыць супраць выключэнні 140 мільёнаў даляраў з запыту прэзідэнтана 241 мільён даляраў на будаўніцтва пазіцыйнага раёна супрацьракетнай абароны ў Еўропе", – гаварылася ў заяве Белага дому. "Гэтак значнае скарачэнне можа падарваць бяспеку ЗША і нашых еўрапейскіх саюзнікаў, бо прывядзе да затрымкі ў разгортванні актываў супрацьракетнай абароны, неабходнай пры ракетнай пагрозе з боку Ірану", – гаворыцца ў заяве Белага дому.
Грані

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі