Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску

Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску

Аб забойстве дзвюх дзяўчат, 26-гадовай Крысціны і 27-гадовай Алесі, у Бабруйску кажуць ледзь не на кожным кроку. Гісторыя абрастае плёткамі і чуткамі, а жыхары пяціпавярхоўкі па Лынькова, 31, дзе адбылося забойства, называюць падазраванага, Аляксандра А, няйначай як серыйным маньякам.

На Лынькова Аляксандр А. толькі прапісаны. Суседзі ў адзін голас кажуць, што з'яўляўся ён тут рэдка, як і яго маці. Нібыта ў апошні час мужчына жыве на Інтэрнацыянальнай з сяброўкай, а мама — з дачкой у авіяцыйным гарадку. А сюды жанчына прыязджае хіба што аплаціць камуналку.

Кватэра зараз апячатана. У суседняй на тым жа, апошнім паверсе нядаўна памёр жыхар. Яшчэ ў адной ніхто не падыходзіць да дзвярэй. А ў апошняй нас папрасілі пайсці далей.

Жанчыны з трэцяга паверха паціскаюць плячыма і кажуць, што іх гэтая сітуацыя ўжо раздражняе: кожны вечар каля пад'ездаў збіраюцца кампаніі і абмяркоўваюць адно і тое ж. Адной з нашых суразмоўніц днямі каля паўночы патэлефанавалі ў дамафон. Яна раззлавалася і адключыла яго, а раніцай даведалася, што прыязджала міліцыя.

"У нас толькі адно пытанне: куды міліцыя глядзела ўвесь гэты час? Чаму яны раней за ім не сачылі, не ўладкавалі на працу? Ён жа датэрмінова з турмы выйшаў, — абураецца жанчына. — Хоць якая цяпер ужо розніца?"
 

Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску

Пра Аляксандра А. яны ведаюць няшмат. Адна ўспамінае, што бачыла яго напярэдадні трагедыі, у чацвер 19 ліпеня, у двары.

"Гэта было днём. Я сядзела на лавачцы з суседкай, і ён ішоў. Мне здаецца, ён ішоў не адзін. Але калі я ў яго спытала: "Саша, а дзе ты зараз жывеш?" — ён адказаў, што на Інтэрнацыянальнай. І вось побач з намі ён дакладна адзін стаяў", — успамінае суседка.

На лавачцы ў двары сядзяць двое мужчын, сусед Аляксандра А. па пад'ездзе і жыхар суседняга дома.

"Ён непаўнагадовым першы раз сеў. За забойства сядзеў і за крадзеж. У пятніцу тут увогуле ой што было, чалавек 20 міліцыі, машыны ўсе дарагія. Увесь двор быў у гэтых машынах. А мы ж нават і не ведалі нічога. Толькі потым, калі сталі хадзіць па паверхах, мы даведаліся. Дзяўчат мы гэтых не ведаем, не бачылі ніколі. Ды і не вадзіў ён здаецца раней. Гаворым жа, не жыў ён тут".

Гастраном "Квартал смаку", дзе працавала Крысціна, і кафэ "Прэстыж", дзе яна адпачывала з Алесяй у ноч з 19 на 20 ліпеня, знаходзяцца за 700 метраў адзін ад аднаго. У краме Крысціна стаяла за касай летняй тэрасы, якая працуе з 9:00 да 20:00. Спрабуем пагаварыць з работніцамі кафетэрыя. Адна з іх кажа, што адміністрацыя забараніла размаўляць на гэтую тэму ў працоўны час. Мы паспяваем даведацца ў дзяўчыны, што знаёмыя Крысціны адшукалі "Укантакце" профіль другой дзяўчыны, Алесі.
 

Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску
Алеся К. Фота з сацыяльных сетак

У гастраном абяцаем вярнуцца пасля 17-00, калі ў дзяўчыны скончыцца працоўны дзень, каб пагаварыць больш падрабязна. Але клапатлівая адміністрацыя вырашыла засцерагчы дзяўчыну ад журналістаў і забараніла нам размаўляць з ёй.

 

Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску
Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску
Летняя тэраса крамы "Картал смаку", дзе працавала Крысціна.


У кавярню "Прэстыж" прыходзім праз пяць хвілін пасля адкрыцця. Наведвальнікаў няма, толькі маладая дзяўчына мые падлогу на ўваходзе. Аказваецца, што менавіта яна ў тую ноч абслугоўвала Крысціну, Алесю і Аляксандра А. Пра тое, што дзяўчыны мёртвыя, афіцыянтка даведалася, калі прыйшла на працу ў пятніцу. Да гэтага супрацоўнікі міліцыі ўжо знялі камеры відэаназірання і прагледзелі запісы.


Установа пачынае працу у 18:00, але персанал прыходзіць на гадзіну раней. Па словах суразмоўніцы Еўрарадыё, на наступны дзень пасля забойства следчыя дапыталі яе, бармэна, ахоўніка і іншых супрацоўнікаў, якія працавалі ў тую ноч.

Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску

Крысціна і Алеся прыйшлі ў кавярню "Прэстыж" 20 ліпеня паміж 01:00 і 01:30. Аляксандр А. у гэты час ужо быў у кавярні. Ён прыйшоў на паўгадзіны раней і піў піва. Дзяўчаты замовілі піцу, некуды адышлі, а калі вярнуліся, папрасілі скласці яе ў кантэйнер і зноў выйшлі з кафэ. Праўда, ненадоўга. Праз некалькі хвілін яны вярнуліся і сказалі афіцыянтцы, што будуць адпачываць у "Прэстыжы".

"Яны сышлі. Але хвілін праз 5-10 вярнуліся. Маўляў, мы ў вас застаемся, дайце нам талеркі. Я дала талеркі, відэльцы, нажы. Яны пайшлі за барную стойку, елі гэтую піцу. Ім куплялі па картцы алкаголь дзве кампаніі мужчын, якія сядзелі за столікамі. Адны — адвёртку [апельсінавы сок з гарэлкай. — Еўрарадыё], іншыя — віскі з колай".

Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску
Барная стойка, за якой сядзелі дзяўчыны.
Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску
Столік, за які спачатку дзяўчынам прынеслі піцу.

Алесю супрацоўніца ўстановы бачыла ўпершыню, а з Крысцінай перасякалася раней. Напрыклад, у кавярні-клубе "Сафары", куды наша суразмоўніца адправілася пасля працы патанчыць ("Прэстыж" працуе да 4:00, а "Сафары" — да 6-й раніцы).

"Яна там [у "Сафары". — Еўрарадыё] мядляк танцавала з адным хлопцам, Лёша клічуць. Да нас у "Прэстыж" разы чатыры прыходзіла за апошнія два месяцы. Яна любіла пафліртаваць, развесці на кактэйльчыкі, на піцу. Неяк яна прыходзіла з хлопцам, усё казала яму, маўляў, купі мне яшчэ адвёртку, яшчэ штосьці. Потым прыходзіла з двума хлопцамі, потым адна, але з некім пазнаёмілася", — успамінае дзяўчына.

Дзяўчаты смяяліся, адпачывалі, танчылі. Калі і як Крысціна і Алеся пазнаёміліся з Аляксандрам А., яна не заўважыла. Нічога, акрамя піцы, самі дзяўчаты не куплялі. А праз нейкі час яны папрасілі ў афіцыянткі дзве шклянкі.


"Мужчына гэты купляў у нас "Балтыку" ў бляшанцы 0,5 літра. Мабыць, ён іх ёй частаваў, таму Крысціна з Алесяй папрасілі шклянкі. Не ведаю, калі яны паспелі пазнаёміцца. Можа быць, як раз калі вырашылі сысці, сустрэлі яго на вуліцы. Але факт у тым, што ў выніку яны сядзелі разам на бары і выпівалі. Яшчэ ён замаўляў ім песні — пяць рублёў за адну. Дакладна памятаю, што была “Сансара” Басты".

Пакуль сядзелі ў бары, ён ставіў ім песні. Дэталі двайнога забойства ў Бабруйску
У "Прэстыжы" дзяўчаты смяяліся, адпачывалі, танчылі
Шлях ад "Прэстыжу" да дома па Лынькова, 31

Званок у міліцыю паступіў 20 ліпеня каля 07:00. Дзяўчына (гэта была Крысціна) паспела пракрычаць, што яны з сяброўкай зачыніліся ў ваннай, і што іх забіваюць. Яна не змагла назваць адрас — успомніла толькі вуліцу і нумар кватэры (і, як потым аказалася, памылілася).

Міліцыя неадкладна прынялася шукаць дзяўчат, аднак спатрэбіўся час. Нарэшце, іх целы былі знойдзеныя, а падазраванага ў двайным забойстве затрымалі. Крымінальная справа супраць яго распачата па частцы 2 артыкула 139 КК (Забойства). Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — смяротнае пакаранне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі