Вы тут

"А пакажаш, што там ніжэй?" Гамяльчаніна затрымалі за спакушэнне падлеткаў

Скрыншот перапіскі / МВД

Гамяльчаніна затрымалі за спакушэнне падлеткаў і выраб дзіцячага порна. МУС сцвярджае, што 23-гадовы жыхар абласнога цэнтру на працягу некалькіх гадоў схіляў непаўналетніх да вырабу порнаматэрыялаў.

Малады чалавек знаёміўся са сваімі ахвярамі ў сацсетках, наўмысна заніжаючы свой узрост і выкарыстоўваючы свае студэнцкія фота. У перапісцы пераконваў хлопчыкаў рабіць інтымныя здымкі і высылаць яму: "Прэс круты. А пакажаш, што там ніжэй?". На сустрэчах у дачыненні да некаторых падлеткаў хлопец здзяйсняў распусныя дзеянні, сцвярджаюць аператыўнікі.

Пакуль вядома аб пяці пацярпелых з розных абласцей. Праца па выяўленні пацярпелых працягваецца. У розных сацсетках хлопец вёў перапіску з больш як 2,5 тысячамі чалавек.

Міліцыя пачала крымінальныя справы за распусныя дзеянні, а таксама выраб і распаўсюд порнаматэрыялаў з удзелам непаўналетняга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.