Палітвязня Ігара Лосіка пакінулі пад вартай яшчэ на два месяцы

Палітвязня Ігара Лосіка пакінулі пад вартай яшчэ на два месяцы

Палітвязню і кансультанту Радыё "Свабода" Ігару Лосіку на два месяцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Хлопец знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года — ужо 270 дзён.

"Вось стала вядома толькі, што працягнуты тэрмін утрымання пад вартай. Ці зьвязана гэта з новымі абвінавачаннямі, я не магу сказаць, на жаль. Але за кратамі Ігар будзе яшчэ мінімум два месяцы, так нам паведамілі", — расказала "Свабодзе" жонка палітвязня Дар'я Лосік.

Па яе словах, да Ігара сталі прапускаць лісты, ён атрымаў пошту за пачатак сакавіка.

На Ігара Лосіка пачалі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка да парушэння грамадскага парадку) і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). 11 сакавіка яму выставілі трэцяе абвінавачанне, сутнасць якога пакуль не вядомая: яго адвакат даў падпіску аб неразгалошванні. На знак пратэсту Лосік парэзаў сабе запясце на вачах у адваката і следчага, а таксама абвясціў сухую галадоўку. За гэта палітвязня пасадзілі ў карцар. Ён прабыў там пяць дзён, чатыры з якіх трымаў сухую галадоўку.

Перад гэтым Лосік трымаў 42-дзённую галадоўку пасля таго, як яму выставілі другое абвінавачанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі