Паганяйла: Папраўкі ў адміністрацыйны кодэкс разгрузяць суды

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Альтэрнатыўная падведамнасць уводзіцца па справах пра такія правапарушэнні, як дробны крадзеж, дробнае хуліганства, распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення. Цяпер разгляд такіх адміністрацыйных справаў знаходзіцца ў кампетэнцыі судоў. Вызначаць, каго штрафаваць, а каго судзіць, будзе міліцыя.





Вось як каментуе гэтае новаўвядзенне праваабаронца Гары Паганяйла:





"Можа гэта і правільна, каб не загружаць суды. Занадта шмат выдаткаў на вядзенне адміністрацыйнага працэса... Суды разгрузяць ад руціннай працы. Збольшага гэта рух у правільным накірунку".





Галоўнае, каб грамадзянін меў магчымасць звярнуцца ў суд, калі не прызнае віны, адзначае Паганяйла.





У савецкія часы таксама была практыка, калі за дробныя правапарушэнні міліцыя магла аштрафаваць "на месцы", але за дробны крадзеж заўсёды судзілі, нагадвае праваабаронца.

 

Фота — bymedia.net