Пагадненне аб КСАР мусіць быць ратыфікавана парламентам

Пагадненне аб войсках Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, падпісанае Аляксандрам Лукашэнкам, мусіць прайсці ратыфікацыю ў парламенце. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар АДКБ Віталь Стругавец. Віталь Стругавец: "Гэта міждзяржаўная пагадненне, яно падлягае ратыфікацыі парламента".

Нагадаем, сёння стала вядома, што пакет дакументаў, у які ўваходзіць дамова аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання, паступіў у сакратарыят АДКБ. Гэтыя дакументы былі падпісаныя яшчэ ў чэрвені на Радзе калектыўнай бяспекі АДКБ кіраўнікамі Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі ды Таджыкістана. Беларуская дэлегацыя ў Маскву не паехала з-за пачатку "малочнай вайны" з Расіяй.

Калі беларускі парламент будзе разглядаць пытанне ратыфікацыі пагаднення аб стварэнні КСАР, пакуль невядома. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі