Падтрымаць Аксану Мянькову прыйшла амаль уся беларуская дэлегацыя

Беларуска Аксана Мянькова стала Алімпійскай чэмпіёнкай у кіданні молата. Снарад яна запусціла на алімпійскі рэкорд — 76,34 м. Яшчэ адна наша спартсменка Дар’я Пчэльнік заняла чацвёртае месца.
Прэс-сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Пётр Рабухін распавёў Еўрарадыё, што трэнеры верылі ў прызавое месца Аксаны, але залаты медаль стаў для іх прыемнай нечаканасцю.

“Спартсменка паказвала добры вынік у гэтым сезоне. У Стайках яна паказала адзін з найлепшых вынікаў у свеце. Таму трэнеры разлічвалі, што яна пакажа добры вынік і пазмагаецца за месца сярод прызёраў. Атрымалася нашмат лепш”.

Паводле слоў Пятра Рабухіна, трэнеры занепакоіліся пасля кваліфікацыі, калі наша спартсменка прайшла ў фінал толькі з 9-м вынікам.

Нягледзячы на гэта, большасць прадстаўнікоў беларускай алімпійскай дэлегацыі прыйшлі сёння менавіта на лёгкаатлетычную арэну, каб падтрымаць Аксану Мянькову і Дар'ю Пчэльнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі