Падрабязнасці выбуху каля Жлобіна: рабочыя рабілі кувалду з часткі боепрыпасу
У дзённыя гадзіны 10 сакавіка ў Жлобінскім раёне на тэрыторыі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў адбыўся выбух. Як высветлілі следчыя, двое рабочых вырашылі вырабіць кувалду з невядомага прадмета, які яны знайшлі раней. Працавалі ў адным з цэхаў прадпрыемства. Калі выкарысталі зварачны апарат, адбыўся выбух. 51-гадовы зваршчык ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
Мяркуецца, што невядомы прадмет, з якога спрабавалі зрабіць кувалду, з'яўляўся фрагментам боепрыпасу.
@skgovby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.