Падлеткаў асудзілі на 1 год за пазапраўную лоўлю рыбы

Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў дваіх непаўналетніх вінаватымі ў пазапраўнай лоўлі рыбы і прыгаварыў іх да 1 года абмежавання волі без скіравання ў спецыяльную ўстанову адкрытага тыпу.
Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Пракуратуры. Падчас судовага разгляду ўстаноўлена, што падлеткі лавілі рыбу на Чыжоўскім вадасховішчы двума сеткамі з гумовай лодкі.

У перыяд веснавой забароны на лоўлю рыбы яны пазапраўна здабылі 150 карасёў, 6 ляшчоў і 2 карпа, чым прычынілі шкоду навакольнаму асяроддзю на суму больш чым 3,7 мільёна рублёў.

Суд у поўным аб'ёме задаволіў патрабаванні пракурора, скіраваныя на пакрыццё шкоды ад дадзенага правапарушэння. Пры гэтым у сувязі з адсутнасцю ў непаўналетніх самастойнага заробку ўся сума спагнаная з іх бацькоў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі