Вы тут

Падчас здарэння на рынку ў Ждановічах пацярпелі 2 чалавекі

На рынку ў Ждановічах, 17 жніўня

Падчас здарэння на рынку ў Ждановічах у Мінску пацярпелі 2 чалавекі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. 17 жніўня ветрам часткова сарвала дах гандлёвага павільёна (плошча — 80 кв. м.). У выніку падзення навесу траўмы атрымалі жанчына і дзяўчынка, іх шпіталізавалі.

На месцы здарэння працуюць следчыя, эксперты, ратавальнікі. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Супрацоўнік СК на рынку / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.