Падчас юніёрскага турніру ў Брэсце аднаго з юных футбалістаў забралі на хуткай

Падчас юніёрскага турніру ў Брэсце аднаго з юных футбалістаў забралі на хуткай

Падчас юніёрскага футбольнага турніру ў Брэсце аднаго з юных спартсменаў забралі са стадыёна на хуткай. Як паведамляе TUT.by, інцыдэнт здарыўся на сённяшнім матчы паміж казахстанскім “Кайратам” і брэсцкім “Дынама”.

Сябра юніёрскай каманды дынамаўцаў Цімафей Мартынаў змагаўся з гульцом “Кайрата”. Хлопцы сутыкнуліся, тады Цімафей упаў і не змог самастойна ўзняцца. Давялося выклікаць медыкаў. Мяркуецца, што ў юнага футбаліста страсенне мазгоў. Ён цяпер у лякарні.

Міжнародны турнір Millennium Cup праходзіць у Брэсце ў гэтыя выходныя. У ім выступаюць юніёрскія каманды БАТЭ, брэсцкага “Дынама”, а таксама польскай “Ягелоніі”, казахстанскага “Кайрата”, украінскага “Дняпра” і іспанскай “Барселоны”.

У фінал выйшлі брэсцкае “Дынама” і “Барселона”, якія згуляюць вырашальны паядынак увечары. “Ягелонія” пазмагаецца з “Дняпром” за 3-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі