Падчас вучэнняў у моры патанулі 4 казахстанскія БТР-80 з салдатамі
У Казахстане падчас вайсковых вучэнняў адбылося трагічнае здарэнне. У Каспійскім моры каля горада Актаў адпрацоўвалася высадка марскога дэсанту. У аперацыі ўдзельнічалі 6 БТР-80, якія могуць плыць па вадзе, а таксама 52 вайскоўцы. Бронетэхніка паспела пераадолець 150 метраў па моры, калі з-за моцнага парыву ветру ўзнялася высокая хваля. Чатыры БТР патанулі, да берагу сваім ходам дабраліся толькі два.
Як інфармуе Міністэрства абароны Казахстана, загінулі чатыры вайскоўцы. Праводзіцца расследаванне.
Фота: tumba.kz