Падчас “Дажынак” у Кобрыне затрымліваюць актывістаў Партыі БНФ

19 верасня напярэдадні прыезда ў Кобрын Аляксандра Лукашэнкі невядомымі ў цывільным быў затрыманы кіраўнік мясцовай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Мех. “У момант затрымання Мех паспеў набраць тэлефон журналіста сайта www.charter97.org, але сказаць нічога не паспеў — мы толькі чулі, як палітыка арыштоўвалі з ужываннем сілы”, — распавядае пра акалічнасці здарэння Інтэрнэт-рэсурс “Хартия’97”.

Паводле слоў аднаго з лідэраў Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, Аляксандра Меха арыштавалі ў цэнтры Кобрына. У той момант з ім быў непаўналетні сын. Затрыманне ажыццяўлялі невядомыя людзі ў цывільным. Яны ж даставілі актывіста ў мясцовы РАЎС.

Вінцук Вячорка таксама паведаміў, што яшчэ аднаго актывіста Партыі БНФ — Станіслава Чарнецкага — супрацоўнікі КДБ ужо некалькі гадзінаў не выпускаюць з кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі