Падчас ЧС па футболе ў Беларусі злавілі 228 нелегалаў з “пашпартамі заўзятараў”

 Падчас ЧС па футболе ў Беларусі злавілі 228 нелегалаў з “пашпартамі заўзятараў”

Падчас чэмпіянату свету па футболе беларускія памежнікі затрымалі 228 нелегальных мігрантаў, якія прарываліся ў Еўрасаюз. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо. Паводле яго словаў, гэта пераважна грамадзяне афрыканскіх краінаў — Марока, Алжыра, Туніса і Сенегала. Яны мелі гэтак званыя”пашпарты заўзятараў”, з якімі прыехалі ў Расію, а потым прыехалі ў Беларусь, каб нелегальна перасекчы мяжу з ЕС, паведамляе тэлеканал АНТ.

Раней стала вядома, што ў памежнай зоне пад Брэстам паставілі дадатковыя пасты на аўтамабільных трасах — памежнікі правяраюць машыны, каб у іх не было нелегалаў, якіх падвозяць да лініі дзяржаўнай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі