Вы тут

Падаткавікі нагадалі Дзядам Марозам, каб тыя заплацілі падаткі

Фота: vskazka.by

Падаткавікі нагадалі тым, хто ходзіць з віншаваннямі з Новым годам у ролі Дзеда Мароза і Снягуркі, што яны павінны заплаціць адзіны падатак. Інфармацыю пра гэта на сваіх сайтах апублікавалі падатковыя інспекцыі Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Але папряэджанне гэтае будзе актуальным для ўсёй Беларусі.

Падаткавікі ўдакладнюць, што Дзядам Марозам і Снягуркам не трэба рэгістравацца як індывідуальным прадпрымальнікам, падаваць справаздачнасць і весці бухгалтарскі ўлік. Перад тым, як ісці з віншаваннямі, Дзяды Марозы і Снягуркі павінны падаць у падатковую інспекцыю па месцы жыхарства пісьмовае паведамленне і заплаціць адзіны падатак.

Як удакладняе tut.by, стаўка адзінага падатку за месяц у Гродне складае 100 рублёў, у Гомелі — 109 рублёў, у Мінску — 77 рублёў.

Калі Дзяды Марозы са Снягуркамі не заплацяць падатак, то іх аштрафуюць у пяціразовым памеры падатку.