Падаткавікі арыштавалі ў мінскага прадпрымальніка адзення амаль на 7 млрд

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Мінска і міліцыянеры арыштавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка мужчынскае адзенне на суму 6,9 млрд беларускіх рублёў. Нелегальны тавар быў выяўлены падчас пазапланавай аператыўнай праверкі ў дачыненні да ІП. Ён захоўваў мужчынскае адзенне, прызначанае для продажу, у гаражы, без дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё.

Матэрыялы праверкі будуць разгледжаны ў эканамічным судзе сталіцы, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі