Падатак на дадатковую вартасць плануюць павялічыць з 18% да 20%

Савет міністраў разгледзеў пытанне аб павышэнні стаўкі Падатку на дадатковую вартасць з 18 да 20 працэнтаў. Такое павышэнне тлумачыцца тым, што неабходна кампенсаваць выдаткі, звязаныя з адменай некаторых падаткаў. Чакаецца, што павышэнне ПДВ прынясе ў бюджэт каля 1,4 трыльёна рублёў.
Цяпер гэты праект прынялі і ён накіраваны на подпіс прэзідэнту. Эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што гэтым разам кіраўнік краіны падпіша дакумент, паколькі павышэнне ПДВ — неабходная ўмова Міжнароднага валютнага фонду.

"Гэта робіцца каб выканаць дамоўленасць з Міжнародным валютным фондам і каб папоўніць бюджэт. Ці падпіша прэзідэнт? Абавязкова падпіша. У яго іншага выйсця няма, таму што гэта ўваходзіць у пералік тых мерапрыемстваў, якія Беларусь абавязалася выконваць у сувязі з узятым крэдытам".


Па словах эканаміста, павышэнне падатку з самага пачатку можа прывесці да невялікага павышэння коштаў да паўпрацэнта. Але потым, на працягу года, павышэнне можа дасягнуць і 5-ці працэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі