Падаражэюць квіткі на праезд па чыгунцы да Масквы і Пецярбурга

На калядныя святы падаражэюць квіткі на праезд па чыгунцы да Масквы і Пецярбурга. З 22 да 30 снежня квіткі на цягнікі далёкага накіравання будуць каштаваць даражэй на 12%.   Аднак у навагоднюю ноч іх можна будзе набыць амаль удвая танней.
Спецыялісты Беларускай чыгункі спасылаюцца на “плаваючыя каэфіцыенты”,
якія ў залежнасці ад календарнага перыяда павышаюцца альбо паніжаюцца,
паведамляе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.