Пададзена яшчэ адна заяўка на правядзенне "Чарнобыльскага шляху" ў Мінску

Заяўка ў Мінгарвыканкам пададзена суарганізатарам мерапрыемства прадстаўніком грамадскага аб'яднання "Экадом" Таццянай Новікавай. Мітынг будзе прысвечаны праблемам ядзерных катастроф і чарнобыльскай аварыі, інфармуе БелаПАН.



Нагадаем, 9 красавіка была пададзена заяўка на правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор удзельнікаў шляху ў 12.00 каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце па вуліцах Багдана Хмяльніцкага, Якуба Коласа, Лагойскім тракце да Курапат, дзе ў 15.00 павінен пачацца мітынг.



Рашэнне аб падачы другой заяўкі было прынята на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі 9 красавіка, ужо пасля таго, як у гарвыканкам была перададзена першая заяўка. Зроблена гэта, каб падстрахавацца на выпадак адмоўнага адказу па першай заяўцы.


 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі