Вы тут

Пад Жлобінам хлопец абстраляў з пнеўматыкі фельчарска-акушэрскі пункт

Малады чалавек абстраляў медустанову з пнеўматыкі / pixabay.com

У міліцыю 3 чэрвеня звярнулася лекар фельчарска-акушэрскага пункту (ФАП) у пасёлку Лукскі Жлобінскага раёна. Яна распавяла, што ў будынку амбулаторыі пашкоджаныя шыбы. 

На месца здарэння выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, перадае БЕЛТА. Яны выявілі, што па шыбах напярэдадні ўвечары з пнеўматычнага пісталета страляў 26-гадовы мясцовы жыхар.

Малады чалавек выпіваў з прыяцелямі. Потым яны сталі страляць з пнеўматыкі па пластыкавых і шкляных бутэльках. Калі гэта надакучыла, малады чалавек стаў страляць па вокнах ФАП. Міліцыянты зафіксавалі не менш за 10 трапных стрэлаў металічнымі шарыкамі.

На хулігана пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.