Пад Жабінкай "Волга" насмерць збіла раварыста
![Пад Жабінкай "Волга" насмерць збіла раварыста](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/avar-0409-1.jpg.webp?itok=u7_Y1nux)
Пад Жабінкай увечары 4 верасня адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, інфармуе прэс-служба МУС.
70-гадовы жыхар Жабінкі на "Волзе" за 1 км ад раённага цэнтра збіў невядомага раварыста. Ад атрыманых ранаў той загінуў.
На выгляд раварысту было 70-75 гадоў. Ён ехаў па праезнай частцы ў спадарожным напрамку з "Волгай". На ровары не было ні ліхтароў, ні святлоадбівальных элементаў.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамабіля быў цвярозы.
![Пад Жабінкай "Волга" насмерць збіла раварыста](/sites/default/files/paragraphs/image/avar-0409-2.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.