Пад руінамі фабрыкі ў Бангладэш знайшлі жывую жанчыну

Жанчына знаходзілася ў цокальным паверсе васьміпавярховай фабрыкі Rana Plaza, інфармуе ВВС.





Па звестках газеты Daily Star, жанчыну клічуць Рэшма. Яна практычна не пацярпела, але вельмі знясіленая. Знайшлі яе ратавальнікі, якія разбіралі завалы. На іх думку, у жанчыны былі запасы вады або яна піла ваду, якой яны палівалі будынак.





У будынку Rana Plaza знаходзілася некалькі швейных фабрыкаў. Пасля яго абвалу некалькі службоўцаў, а таксама ўладальнік будынка былі арыштаваныя. Іх звінавацілі ў прычыненні смерці па халатнасці.





У сераду ўлады Бангладэш абвясцілі, што зачыняюць адразу 18 прадпрыемстваў, дзе не выконваецца тэхніка бяспекі. Праўда, некаторыя кажуць, што правілы бяспекі парушаюцца на большасці прадпрыемстваў краіны.





Фота — AFP