Пад Полацкам трое сабутэльнікаў закапалі мужчыну жыўцом

Пад Полацкам трое сабутэльнікаў закапалі мужчыну жыўцом

У Полацку працягваецца расследаванне жорсткага забойства 26-гадовага мясцовага жыхара, якое адбылося 22 красавіка сёлета. Трое маладых людзей распівалі з ім спіртныя напоі, а пасля ўзнікла сварка і госці збілі гаспадара. Каб схаваць сляды злачынства, яны яго закапалі там жа, на падворку прыватнага дома. Экспертыза засведчыла, што мужчына ў той момант яшчэ быў жывы, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Абвінавачанне ў забойстве выстаўленае двум хлопцам ва ўзросце 16 і 17 гадоў. Іх затрымалі па гарачых слядах (пасля таго, як на падворку было знойдзена закапанае цела), яны знаходзяцца пад вартай. Яшчэ адзін сабутэльнік, 20-гадовы, уцёк у Расію, але яго знайшлі і затрымалі ў горадзе Істра Маскоўскай вобласці. Малады чалавек чакае экстрадыцыю на радзіму.

У СМІ агучвалася версія, што трое хлопцаў пакаралі мужчыну за тое, што ён сустракаўся са школьніцай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі