Пад петыцыяй у абарону БЧБ-сцяга амаль 48 тысяч подпісаў

БЧБ-сцяг у цэнтры Мінска падчас адной з жнівеньскіх акцый пратэсту, 2020 год / Еўрарадыё
БЧБ-сцяг у цэнтры Мінска падчас адной з жнівеньскіх акцый пратэсту, 2020 год / Еўрарадыё

Пад петыцыяй у абарону БЧБ-сцяга на 10-ю раніцы 31 студзеня падпісаліся 47 793 тысячы чалавек. І лічба падпісантаў няўмольна расце.

Дакумент быў створаны Каардынацыйнай радай у ноч на 30 студзеня ў адказ на заяву ў Генпракуратуру "неабыякавых" грамадзян з заклікам забараніць бел-чырвона-белую сімволіку і прызнаць яе экстрэмістскай.

"Гэтым летам беларусы самастойна выбралі свае колеры і свой сцяг, пры гэтым не ўшчамлялі прыхільнікаў спалучэння чырвонага з зялёным. Забараняць мільёнам людзей выкарыстоўваць бел-чырвона-белую сімволіку па просьбе ста чалавек — несправядліва!" — заяўляюць аўтары петыцыі. На іх думку, забарона на выкарыстанне нацыянальных сімвалаў нішто іншае, як палітычны ціск на грамадзян, нязгодных з рэжымам Лукашэнкі.

"Мы дакладна ведаем, што забарона бел-чырвона-белай сімволікі — гэта не жаданне народа, а капрыз 100 чалавек", — гаворыцца ў звароце Каардынацыйнай рады.

Тым не менш на падставе ліста, пад якім падпісалася каля 100 чалавек, Генпракуратура рыхтуе дакументы для аб'явы сцяга і іншай сімволікі ў бел-чырвоных колерах экстрэмісцкай.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі