Пад пагрозай зрыву — ужо другі матч з удзелам ФК "Партызан"

Дырэктар "Партызана-МТЗ" Леанід Пяткевіч распавёў сайту Football.by, што мінскі футбольны клуб мае праблему з палямі: усе кіраўнікі адмаўляюцца здаваць іх у арэнду. Па словах Пяткевіча, кіраўнікі стадыёнаў спасылаюцца на тое, што фанаты "Партызана" вельмі буйныя. Але, кажа дырэктар клуба, за апошні год у клуба не было ні з кім канфліктаў на стадыёне.





Пяткевіч адзначае, што "Партызан" звярнуўся па дапамогу ў федэрацыю футбола, але ніякага адказу адтуль не атрымаў.





Дарэчы, у мінулую суботу з-за адсутнасці брыгады хуткай дапамогі не адбыўся паядынак шостага тура другой лігі. "Партызан" павінен быў прыняць "Жлобін".