Пад Оршай у ДТЗ трапіла сям’я, якая ехала здымаць сурокі

Пад Оршай у ДТЗ трапіла сям’я, якая ехала здымаць сурокі

Пад Оршай у ДТЗ трапіла сям’я з Магілёва, якая ехала ў Віцебск здымаць сурокі. На аўтадарозе Віцебск — Гомель — мяжа Украіны раніцай 18 студзеня сутыкнуліся мікрааўтобус “Фольксваген” (у ім ехалі 5 чалавек — згаданая сям’я і двое выпадковых спадарожнікаў) і легкавік “Міцубісі” (у ім ехалі 4 чалавекі).

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, пры завяршэнні абгону 55-гадовы кіроўца мікрааўтобуса не саўладаў з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там і адбылося сутыкненне. Пацярпелі 7 чалавек, у іх пераломы. Высветлілася, што кіроўца “Фольксвагена”, жыхар Магілёва, у мінулым годзе неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі