Пад Мінскам збіраліся эксперты з Беларусі, Украіны і Расіі

Эксперты з трох краінаў абмяркоўвалі палітычныя і эканамічныя перспектывы Беларусі на сустрэчы пад Мінскам.  У круглым стале ўзялі ўдзел палітыкі, палітолагі, эканамісты і журналісты з Беларусі, Украіны і Расіі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка ў сваім дакладзе адстойваў тэзу, што беларускай апазіцыі не варта разлічваць на палітычны крызіс улады ў выніку новых эканамічных адносінаў з Расіяй.

Журналіст Святлана Калінкіна спынілася на расколе ў шэрагах дэмакратычных сілаў і яго прычынах.

Дырэктар кіеўскага Інстытута трансфармацыі грамадства Алег Соскін падзяліўся досведам Украіны ў фарміраванні сістэмы энергетычнай бяспекі, праблемы вельмі актуальнай для Беларусі.

Мерапрыемства было арганізаванае грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі