Пад Мінскам затрымалі дзве групы мігрантаў
![Затрыманыя мігранты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/mihranty-0904.jpg.webp?itok=5VbKLwQI)
Затрыманыя мігранты / МУС
Групы мігрантаў, якія нелегальна трапілі ў Беларусь, выявілі міліцыянты ў Калодзішчах і Вялікім Сціклеве пад Мінскам.
У прыватных дамах пражывалі 29 замежнікаў. Гэта грамадзяне Афганістана, Емена і Сірыі. У нашу краіну яны трапілі наземным транспартам з Расіі, далей планавалі рухацца ў краіны Еўрасаюза. Беларускіх візаў у мігрантаў не было.
Міліцыя паведамляе, што затрыманых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Прынятае рашэнне выслаць іх з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.