Пад Мінскам прайшла акцыя ў памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

Акцыю памяці пра забітага нацыстамі ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага правялі прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных арганізацый. Яны сабраліся каля крыжа, усталяванага летась ва ўрочышчы Малы Трасцянец пад Мінскам. Менавіта там 24 снежня 1942 года нацысты расстралялі лідэра і ідэолага беларускага нацыянальнага руху Супраціву.
Як паведамляе БелаПАН, больш за 20 прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый усклалі кветкі да крыжа і запалілі свечкі ў гонар Вінцэнта Гадлеўскага. Сярод прысутных былі Вячаслаў Сіўчык, Юрый Карэтнікаў, Аляксандр Макаеў, Віталь Рымашэўскі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў правядзенню акцыі не перашкаджалі, але здымалі яе на відэакамеру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі