Пад Лунінцам "Мерсэдэс-Спрынтар" збіў пешахода, які ішоў па дарозе без флікераў

Пад Лунінцам "Мерсэдэс-Спрынтар" збіў пешахода, які ішоў па дарозе без флікераў

Зранку 7 лістапада каля 5.30 пад Лунінцам адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, піша gaibrest.by

35-гадовы жыхар Іванава на аўтамабілі "Мерсэдэс-Спрынтар 308" ехаў па аўтадарозе М-10 Кобрын-Гомель-РФ з боку Пінска ў напрамку Гомеля. На 366- кіламетры аўтадарогі ён збіў 38-гадовага бабруйчаніна: мужчына ішоў па праезнай частцы насустрач аўтамабілю, не маючы на сабе флікераў. Ад траўмаў пешаход памёр на месцы ДТЗ. 

Паведамляецца, што ў пешахода ўзялі кроў на аналіз. Выявілася, што раней ён восем разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху. 

З нагоды інцыдэнту пачалі крымінальную справу. 

Пад Лунінцам "Мерсэдэс-Спрынтар" збіў пешахода, які ішоў па дарозе без флікераў
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі