Пад Кобрынам выратавальнікі даставалі кіроўцу з пакамечанай "Нівы"

Пад Кобрынам выратавальнікі даставалі кіроўцу з пакамечанай "Нівы"

Пад Кобрынам выратавальнікі даставалі кіроўцу з пакамечанай "Нівы". Як паведамляе сайт МНС, ў другой палове дня ў пятніцу на выездзе з аграгарадка Батчы адбылася дарожная аварыя — легкавая "Ніва" сутыкнулася з грузавіком МАЗ.

Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, легкавік літаральна раздушыла спераду.  Супрацоўнікі МНС аператыўна прыбылі да месца выкліку і з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструмента дэблакавалі кіроўцу. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну шпіталізавалі ў Кобрынскую раённую лякарню.

Праверку па факце ДТЗ праводзіць ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

 

Пад Кобрынам выратавальнікі даставалі кіроўцу з пакамечанай "Нівы"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі