Пад Гроднам развальваецца палац Валовічаў XVIII стагоддзя

Разбураецца самы прыгожы і каштоўны помнік архітэктуры ў ваколіцах Гродна, палацавы комплекс Валовіча у Свяцку, пабудаваны ў 1779 годзе італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сако.
Па словах гродзенскіх краязнаўцаў, прыкладна год таму маёнтак быў перададзены на баланс упраўлення адукацыі Гродзенскага райвыканкаму. За гэты год начальнік упраўлення быў у Свяцку толькі адзін раз.

На архітэктурны помнік грошай няма. Тым часам сцены палаца ў любы момант могуць абваліцца. Вада прасочваецца праз сцены і цячэ па столі ўнутры пакояў. Самае горшае, што калі грыбок і вільгаць трапяць на моцныя двухсотгадовыя драўляныя перакрыцці палаца, спыніць разбурэнне будзе амаль немагчыма.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі