Пад Гроднам у ДТЗ мікрааўтобус прыціснуў кіроўцу, ён загінуў

Пад Гроднам у ДТЗ мікрааўтобус прыціснуў кіроўцу, ён загінуў

Пад Гроднам у ДТЗ грузавы мікрааўтобус прыціснуў кіроўцу, ён загінуў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, аварыя здарылася ў панядзелак каля 10:50. З другаснай дарогі на галоўную раптоўна выехала "Мазда", якой кіраваў 74-гадовы мужчына. Легкавік не прапусціў "Фольксваген", які ехаў у бок Гродна, адбылося сутыкненне. Ад удару "Фольксваген" адкінула ў кювет, дзе ён перакуліўся, а яго 53-гадовы кіроўца апынуўся заціснуты пад ім. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Пад Гроднам у ДТЗ мікрааўтобус прыціснуў кіроўцу, ён загінуў
vk.com/grodnogai
Пад Гроднам у ДТЗ мікрааўтобус прыціснуў кіроўцу, ён загінуў
vk.com/grodnogai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі