Пад Гродна памежнікі ўратавалі жанчыну, чый дом загарэўся (фота)
![Пад Гродна памежнікі ўратавалі жанчыну, чый дом загарэўся (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lixacy_1.jpg.webp?itok=d0TYdDau)
Пад Гродна памежнікі ўратавалі жанчыну, чый дом загарэўся. Здарэнне адбылося пасля 12.00 27 кастрычніка ў вёсцы Ліхачы. Паколькі дом стаіць у 50 метрах ад заставы, яе супрацоўнікі паспелі на дапамогу хутчэй за выратавальнікаў. Трое памежнікаў знайшлі ў доме гаспадыню, якая ляжала на падлозе. Жанчына не пацярпела.
Затым прыбылі выратавальнікі і патушылі ўзгаранне. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, сцены, перакрыцце і дах.
У якасці магчымай прычыны пажару называюць выкарыстанне абагравальніка ў непасрэднай блізкасці да гаручых матэрыялаў, паведамляе прэс-служба МНС.