Пад Гродна пачалі адзначаць Масленіцу (фота)

Першыя масленічныя гулянні пачаліся ў "Гарадзенскім маёнтку "Каробчыцы" 21 лютага.

Адзначыць свята тут вырашылі з размахам: песнямі, скокамі і катаннем на печы. Для ўсіх арганізатары прыдумалі народныя забавы і конкурсы. Напрыклад, лыжню без снегу і пошук амаль сапраўдных пралесак.

У гэтым годзе Вясну доўга чакаць не прыйшлося: яна разам з Ямеляй і шчупаком прыехала на свята на печы. Каб паказаць, што халады сыходзяць, дзяўчына разам з усімі жадаючымі акуналася ў палонку.

Было тут і традыцыйнае вогнішча, дзе палілі пудзіла Масленіцы. Святочны настрой падтрымалі карагоды з персанажамі папулярнага мультфільма "Маша і Мядзведзь". Нягледзячы на цёплае надвор'е, адмыслова для велізарнай рагаткі дзесьці знайшлі снег і любы жадаючы мог паспрабаваць патрапіць па мішэні. Самых маленькіх гасцей свята каталі на поні і осліках.

Таксама на свяце можна было і добра падсілкавацца. Акрамя традыцыйных бліноў з начыннем госці частаваліся шашлыком, юшкай, рознымі прысмакамі, глінтвейнам і медавухай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі