Вы тут

Пад Гроднам гарэў завод па перапрацоўцы шын

autogrodno.by, 015.by, МНС

Пад Гроднам 17 чэрвеня гарэў завод па перапрацоўцы шын. Як паведамляе autogrodno.by, моцны дым з боку прыгараднай вёскі Пушкары відавочцы заўважылі ў 17:30. Пажар быў відаць здалёк.

Пазней стала вядома, што ўзгаранне адбылося на палігоне па перапрацоўцы шын у гумовыя дарожкі на стадыёнах ад прадпрыемства "Экалагічная альтэрнатыва". Ахвяр і пацярпелых не было.

Пажарныя патушылі агонь меней чым за 20 хвілін. Арганізаваны збор камісіі па надзвычайных сітуацыяй райвыканкама, зробленая праліўка тлеючых адкідаў.

Тры гады таму на тым самым прадпрыемстве пад Гроднам ужо гарэлі старыя шыны, прычым пажар тады тушылі ажно 16 гадзін. У выніку ў паветры была перавышаная колькасць фармальдэгіду, за што "Экалагічную альтэрнатыву" аштрафавалі.