Вы тут

Пад Гомелем перакуліўся грузавік з бульбай

life.ru

Пад Гомелем перакуліўся грузавік з бульбай. Відэа з месца здарэння выклалі ў суполцы Вконтакте НС Гомель. Гэты інцыдэнт здарыўся яшчэ 17 кастрычніка на трасе ля пасёлка Жытоўля.

Кіроўца “Газелі”, імаверна, не справіўся з кіраваннем, таму машына легла на бок, а мяхі з бульбай вываліліся на праезную частку. Шафёр у выніку здарэння не пацярпеў.