Пад Гарадком затрымалі крымінальнага аўтарытэта

Пад Гарадком затрымалі крымінальнага аўтарытэта

У ноч на 14 сакавіка каля пасёлка Езярышча Гарадоцкага раёна аператыўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі 51-гадовага ўраджэнца Полацка. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Яшчэ з 2017 года яго шукалі праваахоўнікі Масквы. Там яго вінавацілі ў падробцы візавых дакументаў. Беларускія міліцыянты разам з расійскімі калегамі высветлілі, што зламыснік збіраецца на радзіму. Тут яго і затрымалі. 

Па звестках беларускіх праваахоўнікаў, у Віцебску мужчына атрымліваў шэнгенскія візы па падробленых дакументах, выязджаў у Еўрасаюз і сустракаўся з прадстаўнікамі замежнага крыміналітэту. Ён наладжваў супрацоўніцтва ў сферы крымінальнага аўтабізнэсу, кантрабанды тытунёвых вырабаў і паставак санкцыйнай прадукцыі з Еўропы ў Расію праз Беларусь.

Крымінальнага аўтарытэта змясцілі ў СІЗА. Ідзе праверка, ці мае ён дачыненне да іншых злачынстваў у Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі