Пад Брэстам п'яны кіроўца пратараніў аўтамабіль Дэпартамента аховы (фота)

Аўтааварыя адбылася ўвечары 20 траўня на 4-м кіламетры трасы М1. Кіроўца Audi пратараніў аўтамабіль "ВАЗ-21723", які належыць Брэсцкаму абласному ўпраўленню Дэпартамента аховы. Апошняя машына адляцела і сутыкнулася з фурамі.

Audi быў таксама моцна разбіты, яго кіроўца з месца здарэння збег, кінуўшы свой аўтамабіль. Пазней яго затрымалі. Кіроўца "ВАЗ" і 18-гадовая пасажырка Audi былі шпіталізаваныя, інфармуе сайт tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі