Пад Бешанковічамі лоб у лоб сутыкнуліся VW і Renault, загінулі абодва кіроўцы

Пад Бешанковічамі лоб у лоб сутыкнуліся VW і Renault, загінулі абодва кіроўцы

27 снежня прыкладна ў 18:20 на 230-м кіламетры аўтадарогі М-3 "Мінск — Віцебск" каля вёскі Задарожжа Бешанковіцкага раёна сутыкнуліся Volkswagen Passat і Renault Laguna, якія рухаліся ў сустрэчным накірунку.

Аўтамабілем Volkswagen Passat, што рухаўся ў напрамку Мінска, кіраваў 70-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна. У салоне знаходзілася яго 68-гадовая жонка. Аўтамабіль Renault Laguna пад упраўленнем 37-гадовага мужчыны рухаўся ў напрамку Віцебска. У салоне ў якасці пасажыра ехала 41-гадовая жонка вадзіцеля, жыхарка Віцебска.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцелі аўтамабіляў ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі. Абедзве жанчыны шпіталізаваныя ў рэанімацыю.

Пад Бешанковічамі лоб у лоб сутыкнуліся VW і Renault, загінулі абодва кіроўцы
Фота: sk.gov.by

Бешанковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце дарожна-транспартнага здарэння на падставе часткі 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса — "Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асобаў".

Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзянаў, якія сталі відавочцамі аварыі ці маюць нейкія звесткі, відэазапісы здарэння, паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +37533 3998044 (кругласутачна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі